Is your surname Trubetsky?

Research the Trubetsky family

Tõnu Trubetsky's Geni Profile

Records for Tõnu Trubetsky

220,364 Records

Share your family tree and photos with the people you know and love

  • Build your family tree online
  • Share photos and videos
  • Smart Matching™ technology
  • Free!

Share

Nicknames: "Тону Трубяцкі", "Tony Blackplait", "Тоні Чорная Каса", "Ben Trubetsky", "Tõnu Trubecki"
Birthdate: (51)
Birthplace: Tallinn, Tallinna linn, Harju County, Estonia
Last Updated:
view all 13

Immediate Family

    • Margit
      wife
    • Edyta Ingrida
      daughter
    • Tom Claude
      son
    • Madeleine Angelique
      daughter
    • Tõnu
      son
    • Reginleif
      daughter
    • Toomas
      brother
    • Susanne
      ex-wife's daughter
    • Dagmar
      stepmother
    • half brother

About T. Trubetsky

Тону Трубяцкі (псэўданім — Тоні Чорная Каса; па-эстонску: Tõnu Trubetsky; нарадзіўся 24 сакавіка 1963, Талін, Эстонія) — эстонскі панк-рок-музыка, рэжысэр, анархіст-індывідуаліст. Зьмест [схаваць] 1 Сям’я і раньняе жыцьцё 2 Музычная кар’ера 2.1 Дыскаграфія 2.1.1 У складзе Vennaskond: 2.1.2 Vürst Trubetsky & J. M. K. E. 2.2 The Flowers of Romance 2.2.1 Складанкі ў складзе The Flowers of Romance 3 Кар’ера ў кінэматографе 3.1 Фільмаграфія 3.1.1 У якасьці актора 3.1.2 У якасьці рэжысэра 4 Пісьменьніцкая кар’ера 5 Палітычная дзейнасьць [рэдагаваць]Сям’я і раньняе жыцьцё

Сын Яана Трубяцкога з княскага роду Трубяцкіх і эстонкі Лейлі Рык. Жанаты тройчы: у 1-ы раз з Ану Клышэйкай (нарадзілася 27 красавіка 1970), у 2-і — Марэт Пярнамэц (нарадзілася 11 траўня 1976), у 3-і — з Маркіт Роосілехт (нарадзілася 5 студзеня 1981). Ад першага шлюбу мае трох дзяцей — Рэгінлейфа (нарадзіўся 20 верасьня 1989), Тону (нарадзіўся 30 сьнежня 1990) і Мадлен Анжэлік (нарадзілася 30 чэрвеня 1993). У 1981 узнагароджаны срэбнай адзнакай Камітэту фізкультуры й спорту пры Радзе міністраў СССР. Пасьля сканчэньня школы ў 1982 служыў у савецкай арміі. [рэдагаваць]Музычная кар’ера

Музыка Тону Трубяцкога натхнёная клясычным трох-акордавым панк-рокам. У 1984 пасьля звальненьня з арміі заснаваў панк-гурт Vennaskond, які па стане на 2006 быў настарэйшым зь дзеючых эстонскіх гуртоў. Будучы салістам у гэтым гурце, таксама ўдзельнічаў у якасьці саліста й у іншых панк-гуртох: Felis Ultramarinus (у 1986), Vürst Trubetsky & J.M.K.E (1986-2009), The Un Concern (1988), The Flowers of Romance (ад 1999). Таксама ў 1995 быў гітарыстам у гурце Operatsioon Õ. [рэдагаваць]Дыскаграфія [рэдагаваць]У складзе Vennaskond: Ltn. Schmidt'i pojad (1991), Vennaskond – MC Rockipiraadid (1992), Theka – MC Usk. Lootus. Armastus. (1993), EHL Trading/Vennaskond – MC, CD; перавыдадзены як Insener Garini hüperboloid (1999), Vennaskond – MC Vaenlane ei maga (1993), Vennaskond – MC Võluri tagasitulek (1994), Vennaskond – MC Inglid ja kangelased (1995), Vennaskond – MC, CD Mina ja George (1996), Vennaskond – MC, CD Reis Kuule (1997), Vennaskond – MC, CD Warszawianka (1999), HyperElwood – MC, CD Ma armastan Ameerikat (2001), DayDream Productions/Kaljukotkas/Remavert – MC, CD News from Nowhere (2001), Kaljukotkas/DayDream/Remavert – MC, CD Subway (2003), Vennaskond – CD Rīgas Kaos (2005), Līgo – LP [рэдагаваць]Vürst Trubetsky & J. M. K. E. Rotipüüdja (2000, MC, CD, Melodija/Kaljukotkas) [рэдагаваць]The Flowers of Romance Sue Catwoman (2004, CDEP, MFM Records) Sue Catwoman (2004, CD, The Flowers of Romance) Paris (2006, CD, Līgo) [рэдагаваць]Складанкі ў складзе The Flowers of Romance Punk Occupation 12 (2006, CD, Feńka R'n'R/Crazy Rat) - Girl in Black [рэдагаваць]Кар’ера ў кінэматографе

Кар’ера ў кінэматографе характарызуецца як акторскімі працамі, гэтак і рэжысэрскімі: [рэдагаваць]Фільмаграфія [рэдагаваць]У якасьці актора Serenade (рэжысэр Рао Хейдмец, 1987) The Sweet Planet (рэжысэр Аарнэ Ахі, 1987) War (рэжысэры Хардзі Вольмэр і Рыха Унт, 1987) Hysteria (рэжысэр Пэка Кар'яляйнэн, 1992) Moguchi (музыка Vennaskond, рэжысэр Тоамас Грыін і Яаак Ээльмэц, 2004) Punklaulupidu (рэжысэр Эрле Вэбэр, 2008) [рэдагаваць]У якасьці рэжысэра Millennium (1998, VHS, 90 хв., Faama Film/Trubetsky Pictures) Ma armastan Ameerikat (2001, VHS, 140 хв., DayDream Productions/Trubetsky Pictures) Sügis Ida-Euroopas (2004, 2DVD, 185 хв., DayDream/Trubetsky Pictures) New York (2006, DVD, 140 хв., Trubetsky Pictures) Pirates of Destiny (2007, DVD, 150 хв., Trubetsky Pictures) [рэдагаваць]Пісьменьніцкая кар’ера

Самымі ўдалымі артыкуламі Тону Трубяцкога лічацца «Інтэрвію з Suzi Quatro» ў «Hommikuleht» і «Хто забіў Сыда Вішаса» ў «Muusik» у 1993. Паэтычныя творы Трубяцкога можна ахарактарызаваць як рамантычныя й анархічныя. Яны адлюстроўваюць погляды панку, року, новга рамантызму, тэдзі-бойства, сайкабілі й іншых субкультураў. Суатарам паэзіі Трубяцкога вельмі часта зьяўляецца ягоны сябар, анархіст Анці Патык. [рэдагаваць]Палітычная дзейнасьць

Тону Трубяцкі ёсьць сябрам «Amnesty International» ад 1992 і Анархічнае Лігі Эстоніі (M. A. L.) ад 1995.