Uladimir Szymaniec

Is your surname Szymaniec?

Connect to 23 Szymaniec profiles on Geni

Share your family tree and photos with the people you know and love

  • Build your family tree online
  • Share photos and videos
  • Smart Matching™ technology
  • Free!

Uladimir Szymaniec

Belarusian: Уладзімір Аляксандравіч Шыманец, Russian: Владимир Александрович Шиманец, Lithuanian: Vladimir Šymaniec, Polish: Włodzimierz Szymaniec
Birthdate:
Birthplace: Riga, Rīgas pilsēta, Latvia, Republic of Latvia (Latvia)
Death: August 27, 1977 (66)
Sartrouville, Yvelines, IDF, France
Immediate Family:

Son of Aleksander Szymaniec
Husband of Evelina Szymaniec
Father of Private

Occupation: Engineer / inżynier / inžinierius
Managed by: Private User
Last Updated:
view all

Immediate Family

About Уладзімір Аляксандравіч Шыманец (Belarusian)

УЛАДЗІМІР ШЫМАНЕЦ (15.05.1911, Рыга (Латвія) — 27.08.1977, Сартрувіль, Францыя), — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР, грамадзкі дзеяч, мастак. Скончыў Віленскую тэхнічную школу (1932). Працаваў у Стоўпцах. Зь лета 1944 г. разам зь сям’ёй — на эміграцыі. Напачатку жыў у Капэнгагене, дзе арганізаваў Згуртаваньне беларусаў Даніі. У 1948 г. пераехаў у Францыю. З 1952 г. жыў у Сартрувілі пад Парыжам, браў удзел у працы Аб’яднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, дзейнасьці Ўраду БНР (міністар фінансаў). Бацька старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы і грамадзкага дзеяча Лявона Шыманца

Біяграфія

Нарадзіўся 15 мая 1911 года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.

У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.

У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.

З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[3]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.

Памёр 27 жніўня 1977 года ў Сартрувілі.

Сям’я

   Дзеці:
  • Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР
  • Лявон Шыманец, грамадскі дзеяч

Унучкі:

  • Паўліна Сурвіла, музыказнаўца
  • Вірджынія Шыманец, літаратарка, тэатразнаўца і даследчыца беларускага тэатру

Цікавыя факты

   Рэабілітаваны 7 верасня 1989 г. Пракуратурай Брэсцкай вобласці (архіўная справа: УКГБ Брэсцкай вобласці 10013-с).
   Біяграфія Уладзіміра Шыманца была надрукаваная ў газеце «Беларус» № 241 за 1977 год

===Зноскі=== Шыманец Уладзімір Аляксандравіч (1911)

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 жніўня. Уладзімір Шыманец, Уладзімір Клуніцкі Аўкцыён да 103-й гадавіны БНР: рарытэтныя кнігі, маркі, гравюры

Спасылкі

Wikipedia

О Владимире Александровиче Шиманце (русский)

Владимир Александрович Шиманец

(белор. Уладзімер Аляксандравіч Шыманец, 15 мая 1911, Рига — 27 августа 1977) — белорусский общественный деятель, инженер и живописец. С 1943 по 1950-е занимал должность министра финансов БНР.

===Биография===

Родился 15 мая 1911 года в Риге, где в то время работал его отец. В 1915 семья переехала в украинский город Днепр, и лишь в 1919 смогла вернуться в родную деревню отца Владимира Засулье.

В 1932 закончил Виленскую техническую школу. После окончания школы год прожил вместе с отцом, и лишь позже ему удалось найти работу в Столбцах. В 1935 году женился. В 1938 переехал в Брест.

В 1939 обосновался в Барановичах, работал заместителем начальника электростанции. После прихода советских войск в Польшу арестован. 22 февраля 1941 осуждён на 5 лет трудовых лагерей. После начала Великой отечественной войны бежал, работал учителем в Барановичах. Публиковал статьи про архитектуру и искусство.

С 1944 с семьёй в эмиграции. Сначала жил в Копенгагене, где основал Общество белорусов Дании, в 1948 переехал во Францию. Вступил в Раду БНР, некоторое время занимал пост министра финансов БНР.

Был автором проектов почтовых марок БНР. Участвовал в художественных выставках в Сартрувиле, Версале и Париже, в 1970-х организовал персональную выставку в Нью-Йорке.

Умер 27 августа 1977 года в Сартрувиле. Был похоронен там же.

Семья

С 1935 года женат на Эвелина Шиманец. Имел двоих детей: дочь Ивонку — восьмого председателя Рады БНР в эмиграции и сына Леона.

Внучка — Паулина  (белор.)рус. — канадская и американская художница и музыкант.

Wikipedia


Владимир Александрович Шиманец Родился в 1911 г., г. Рога; белорус; образование среднее; зам.начальника, Электростанция. Проживал: Брестская обл., Барановичи, ж/д ст. Барановичи-Центральная.

Арестован 23 октября 1940 г.

Приговорен: ОСО 22 февраля 1941 г., обв.: 72а УК БССР - а/с агитация.

Приговор: 5 лет ИТЛ Реабилитирован 7 сентября 1989 г. Прокуратура Брестской обл.

~ Источник: Белорусский "Мемориал"

~ Жертвы политического террора в СССР, 4-ое издание

view all

Uladimir Szymaniec's Timeline

1911
May 11, 1911
Riga, Rīgas pilsēta, Latvia, Republic of Latvia (Latvia)
1977
August 27, 1977
Age 66
Sartrouville, Yvelines, IDF, France